Незвычайна прайшла інфармацыйная гадзіна ў 9 «А» класе. Яна была праведзена ў форме завочнай экскурсіі. Экскурсаводамі выступілі самі вучні. Папярэдне яны наведалі вядомыя архітэктурныя збудаванні ў горадзе, сфатаграфавалі іх, пазнаёміліся з гісторыяй іх стварэння. Падрыхтаваўшы паведамленні пра знакамітыя помнікі дойлідства, рабяты  выступілі перад аднакласнікамі, каб прыцягнуць іх увагу да гісторыі роднага горада.  Усім спадабалася падарожжа.